Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 17 человек

Майстар – клас па-беларуску

Дата: 27 декабря 2019 в 12:58, Обновлено 30 декабря 2019 в 22:32
27 просмотров

Майстар – клас па-беларуску

Далучэнне дашкольнікаў да нацыянальнай культуры становіцца актуальным педагагічным пытаннем сучаснасці. Пройдзе час і дзеці вырастуць, будуць удзельнічаць у лёсе сваёй краіны. Знаемства з народнымі традыцыямі дапамагае ім адчуваць сябе носьбітамі культуры роднага краю, развівае ў іх нацыянальную самасвядомасць і нацыянальны гонар, павагу да свайго народу.

“Далучэнне дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту да беларускай мовы, нацыянальных традыцый праз фальклор” - менавіта так гучала тэма майстар – класа, які адбыўся ў нашай установе. Музычны кіраўнік Дзмітрыева Вераніка Уладзіміраўна падзялілася са сваімі калегамі вопытам работы па далучэнню дзяцей да нацыянальных традыцый.

“Кожны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя. Народныя святы і абрады ў наш час мала запатрабаваны, і іх творчае адраджэнне ўспрымаецца як свайго роду інавацыйны феномен. Традыцыі, мова, нацыянальныя каштоўнасці - гэта наш скарб, якім мы павінны ганарыцца. Таму стараюся асабістым прыкладам данесці да кожнага выхаванца прыгажосць гучання роднай мовы, навучыць спяваць народныя песні, гуляць у беларускія народныя гульні, расказаць і на практыцы паказаць, як праводзіліся святы” – адзначыла Вераніка Уладзіміраўна.

Усе прысутныя атрымалі магчымасць апынуцца ў цудоўным, непаўторным свеце беларускай музыкі, песень і танцаў. Слухалі, адгадвалі мелодыі і спявалі беларускія народныя песні – такія знаёмыя, такія родныя, але, на жаль, крыху забытыя. Пачулі гукі народных інструментаў. Цымбалы, ложкі, гармонь, дуда, жалейка, свісцёлка, трашчоткі, бубен - кожны з іх гучаў па-свойму прыгожа і меладычна. А вясёлы танец “Незвычайная полька” безумоўна ўзняў усім настрой. “Полька ўправа – акуратна”, “Полька ўлева – далікатна” – кіравала танцам Вераніка Уладзіміраўна.

Напрыканцы мерапрыемства хтосьці з прысутных сказаў: “Існуе прымаўка, што лепш адзін раз пабачыць, чым сем разоў пачуць, а я хачу перафразаваць і скажу, што лепей адзін раз паўдзельнічаць, чым сем разоў пабачыць. Далучаць дзяцей да беларускай мовы, культуры можна весела, цікава і займальна. У гэтым мы сення і пераканаліся”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.