Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 19 человек

Пакроўскі кірмаш для матулі.

Дата: 26 октября 2019 в 17:46, Обновлено 27 октября 2019 в 20:44
103 просмотра

Пакроўскі кірмаш для матулі. 

“Кірмаш пачынаем, гасцей запрашаем!” – весела  гучаў голос зазывылы. У гэты дзень з самай раніцы   ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі – сад № 6 г. Светлагорска” было надзвычай весела і мітусліва. Усе: і бацькі, і супрацоўнікі, і выхаванцы - ведалі, што сення ва ўстанове  кірмаш.  Традыцыйна для нашых продкаў - беларусаў гэта мерапрыемства было не толькі  святочным гандлем, дзе  можна было прадаць альбо купіць што-небудзь, але і месцам забаў, гульняў і пацех. Кірмашы перыядычна адбываліся ў пэўнай мясцовасці і прымяркоўваліся да пэўнага прастольнага або храмавага свята. Гандаль суправаджаўся  гульнямі, выступленнем артыстаў, тэатральнамі пастаноўкамі. Кірмаш, які адбыўся ва ўстанове  на Пакровы  быў прысвечены не толькі гэтаму царкоўнаму святу, але і Дню маці, які сімвалічна адзначаюць у гэты дзень у нашай краіне.  “Пакроўскі кірмаш для матулі” – так называлась свята. 
У зале, якая пераўтварылася ў кірмашовую пляцоўку, сабраліся дзеці, працаўнікі  ўстановы, а гэтак жа і бацькі выхаванцаў. Гандляры, у ролі якіх выступалі дзеці, запрашалі частавацца садавінай ды гароднінай. Гаспадыня – Восень, што завілата на свята, забавіла усіх у гульні і конкурсы. Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі за званне самага лепшага грыбніка, матулі разам са сваімі дзецьмі спраўна скакалі праз лужыны, трымаючы ў руках  парасоны, а таты паказалі майстэрства ў нарэзцы цыбулі. 

На працягу ўсяго мерапрыемства ў выкананні дзяцей гучалі вершы і песні прысвечаныя матулі. Cваю долю апладысментаў атрымалі вяселыя прыпеўкі, запальны калектыўны танец "Чарадзей лістапад” і карагод "Кляновы ліст".  Незабыўным момантам мерапрыемства стала “Дэфіле восеньскіх капелюшоў”. Галаўная уборы, зробленыя рукамі выхаванцаў і іх бацькоў, захаплялі сваей прыгажосцю і палетам фантазіі. 

Усе прысутныя на мерапрыемстве яшчэ раз пераканаліся ў творчых здольнастях не толькі выхаванцаў дзіцячага сада, але і іх бацькоў. 

Усё мерапрыемства прайшло ў эмацыйна - добразычлівай абстаноўцы. 

-Нам вельмі прыемна, што вы з вялікім энтузіязмам працуеце ў цесным супрацоўніцтве з дзецьмі – звярнулася да бацькоў музычкы кіраўнік установы, арганізатар мерапрыемства, Дзмітвыева Вераніка Уладзіміраўна.-   

Падобныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць дзяцей і бацькоў, спрыяюць развіццю іх творчых здольнасцяў, у адносінах ўзнікае садружнасць і ўзаемадапамога. Мы, а самае галоўнае дзеці, вельмі цэнім удзел бацькоў у нашым жыцці. 

                                                  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.